Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пісьменнікі

Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 г. у мястэчку Ляхавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага збяднелага шляхецкага роду. Сваю першую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.

Павел Андрэевіч Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1955).

Валянціна Міхайлаўна Кукса (у дзявоцтве Леанюк) нарадзілася 3 студзеня 1951 г. у вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька працаваў манцёрам сувязі рачнога транспарту Пінскага параходства. Вясковае выхаванне змалку навучыла цярплівасці, адказнасці, у поце здабываць свой хлеб. Васьмігадовая школа была ў Гнеўчыцах, а вось у дзесяцігодку прыйшлося хадзіць у суседні Крытышын.

Юрый Лявонцьевіч Саланевіч нарадзіўся 17 снежня 1955 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. З дзяцінства пісаў вершы і замалёўкі. У школе любіў урокі хіміі. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 4 г. Пінска вучыўся ў Днепрапятроўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце (1973–1978) па спецыяльнасці «Тэхналогія пластмас».

Генадзь Пятровіч Мішчук нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у вёсцы Вотчына Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. закончыў Ляхавецкую сярэднюю школу. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (служыў у Туркменіі і Узбекістане) у маі 1990 г. паступіў на курсы мастакоў-афарміцеляў, затым працаваў у мясцовым калгасе «Новы шлях». З 1995 г. служыў на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в. Макраны, у 2014 г. выйшаў на датэрміновую пенсію.

Літаратурнае жыццё Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці да 1960-х гг. было сціплым. Першая літаратурная старонка ў раённай газеце з’явілася 12 кастрычніка 1960 г., дзе былі змешчаны вершы Івана Мельнічука, Васіля Жуковіча, І. Сцяпанава, нарыс Сцяпана Крываля. Звычайна некалькі вершаў мясцовых аўтараў друкаваліся пад простай рубрыкай — «Літаратурны куток». Але ў 1960-я гг. на Маларытчыне з’явілася суквецце талентаў: Яраслаў Пархута, Мікола Купрэеў, Аляксей Філатаў, Сцяпан Крываль.

Творы Андрэя Макаёнка, прызнанага аўтара п’ес, вядомага і паважанага ў грамадстве, паспяхова ставіліся Брэсцкім абласным драматычным тэатрам імя ЛКСМБ, вельмі цёпла ўспрымаліся гледачамі. У 1954 г. на рэпетыцыях п’есы «Выбачайце, калі ласка!» прысутнічаў аўтар.

Мікалай Васільевіч Церашчук нарадзіўся 16 кастрычніка 1955 г. у весцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі вёску, выгналі людзей. Пасля вызвалення жыхары вярнуліся, пачалі аднаўляць сядзібы.

Клаўдзія Канстанцінаўна Белявец (творчы псеўданім Каліна) нарадзілася 1 лістапада 1925 г. у вёсцы Блювінічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і вясковага настаўніка Канстанціна Антонавіча Беляўца. Гадавалася ў атмасферы шанавання роднага беларускага слова, народных песень і традыцый. Скончыла польскую сямігадовую школу (1932–1939), затым Чарнаўчыцкую сярэднюю школу. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла з бацькамі, пазбегла вывазу на прымусовыя работы ў Германію.

Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. З дзяцінства цягнулася да літаратуры. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета «Піянер Беларусі». У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Старонка 6 з 18